Каштаноука

Юлия Садовая-Артюкевич
Жыву я ў вёсцы невялічкай
Што пад Валожынам ляжыць.
У жыцці яна мне свеціць знічкай
Сумуе,  калі дождж імжыць.

З усіх  шляхоў мяне чакае,
Забыць радзіму не дае.
З далекім Космасам яднае
Ну як жа не любіць яе?!

Вясной яна - нібы нявеста -
У квецені садоў стаіць,
Няма мілей у свеце месца
Дзе,  як ні тут,  шчаслівым быць?!

А калі час жніво прыспешыць
Камбайны ў поле -  чарадой.
Гудуць,  нібыта пчолы ў лесе
Дзе зерне спелае - ракой.

Увосень бульбу ўсе капаюць
Мяхоў стаіць на полі шмат.
Сям'я сям'і дапамагаюць,
Каб быў багатым сват і брат.

Зімою тут мятуць завеі
Што свету Божага не знаць.
Гарбату пі,  яна сагрэе
І хуценька на печ,  паспаць.

Вось так жыве мая старонка
За ноччу дзень,  за годам век.
Завецца ж проста - Каштаноўка
Найлепшая для сэрца з лек.