Час iдзе

Юлия Садовая-Артюкевич
Год мінуў,  а мы з табой
Быццам рыбанька з вадой.
Быццам коцік з лаўкаю
Ці як блін са скваркаю.

А магчыма мы з табой
Як вядро і сырадой?
Агурок з смятанаю?
Нервы з валяр'янаю?

Не,  напэуна мы з табой
Нібы шыя з галавой
Бо куды б ты ні глядзеў,
Разам мы заўжды ідзем.