Вясна

Юлия Садовая-Артюкевич
У маей вясны будуць шчырыя сінія вочы,
І яна змесціцца ўся ў адным мужчыне.
Не застанецца болей ніводнай халоднай ночы,
Бо адзін аднаго мы пяшчотай вялікай ахінем.

Нарэшцэ сустрэліся ў гэтым вялікім свеце,
Два родныя сэрцы, душы, што жылі ў адзіноце.
У нашым каханні заключана сіла, нібы ў амулеце,
Таму што ніколі больш не застанемся ў маркоце.