Прадвесце

Мечислав Курилович

Гурбаў душы ўваскрасаюць
капяжамі сярод дня –
інтэрв’ю на вэксаль маю
шлюць, няйначай, з-пад радна.

Нёман з ранішняй нагоды
крыг народзін не праспаў –
у вянок сваіх мелодый
ноту гучную прыдбаў

з вымярэннямі на вока
без спасылкі на прагрэс,
каб цаніў яе высока
Гарадзенскі сіні лес.