Туманная ранiца. Брэшуць сабакi...

Юрий Боровицкий
***
Туманная раніца. Брэшуць сабакі.
Не думай, які гэта знак,
І да галавы не бяры, небарака,
Іначай не выжыць ніяк.

Туманная раніца. Свеціцца ў хаце
Насупраць: бабуля ўстае.
Яна не заменіць мне родную маці,
А роднай мне так нестае...

Туманная раніца. Гляну ў аконца.
О, Божа, якая зіма!
І я спадзяюся на зімняе сонца,
Якога даўно ўжо няма...

11. 12. 2019 г.