Галасаванне з таго свету

Майкл Улин
Фельетон “Галасаванне з таго свету”
“Неўміручая” Л.Ярмошына не аднойчы распавядала пра маючыя адбыцца выбары прэзідэнта і дэпутатаў палаты прадстаўнікоў. Таму мой фельетон і прысвечаны выбарам.
Як толькі выбары падходзяць –
Імкнецца дзед галасаваць
І на ўчастак ён прыходзіць,
Каб голас свой камусь аддаць.
Пры гэтым дзед трымае мэту:
Сустрэць, нарэшце, жонку там,
Якая прэцца з таго свету
У гэты выбарчы бедлам.
У старшыні дзядок пытае:
– Ці жонка тут мая была?
Зірнуўшы ў спіс, той прамаўляе:
– Была, свой голас аддала
І подпіс маецца ў спісе.
Ён знаёмы дзеду па абрысе.
– Чаму ж сюды не ішлі вы разам?
Пытае ў дзеда старшыня.
– Сынок, цяпер і прошлым разам
У хаце не была ні дня!
Пятнаццаць год таму памерла –
Пайшла бядачка на той свет.
Але, сынок, табе я веру…
Хацеў сустрэць яе як след.
Мару з ёй хоць тут сустрэцца,
Спытаць чаму заўсёды прэцца
На выбары з сваёй няволі,
А ў сваю хату – дык ніколі.

З падзеі той раблю выснову,
Што падмуркам стане ці асновай:
Ці ёсць шчэ сэнс галасаваць?
Ці памерлым справу лепш аддаць?
I прыклад ёсць – Мiкола Гогаль
Абмаляваў забыўшых Бога,
Якiм памерлы - лепш жывога …
У ЦВК вось прыклад гэты,
Каб дасягнуць жаданай мэты,
Заўжды стаiць на ўзбраеннi.
Не ўзнiкалi каб сумненнi,
Што вынiк выбараў законны
Для прастакоў, для тых, хто сонны,
Не бачыць хто ў тым падману,
Дзяржавы выбарчага стану…
Бо “душы мёртвыя” з няволі
Галасоў дабавяць значна болей
Тым, хто на выбары прыйшоў,
Але належны вынiк не знайшоў.

4 сакавіка 2019 года Склаў Эльяш Банель.