Прыход вясны

Людмила Воронова Супрун
(Верш для дзяцей)

Ужо зіма на адыходзе.
З пад снегу траўка зеляніць,
Сям-там - праталін след у лозе
І хутка поле заруніць.

Павесялела азярына,
Забліскацеў люстэркам лёд.
Вярба з сагнёнае галіны
Апошні снег трасе ў чарот.

На крызе качкі сход сабралі,
Павольна таньчыць крыгаход -
Так сакавіцкім першым балем
Вясна святкуе свой прыход.