Дарога у вечнасць

Валерий Познякевич 2
Жыццё, нібы напоўнены сасуд,
Дзе нашы думкі з вераю змяшаны.
Мы прыдзем разам з ім на боскі суд.
Не будзе там для грэшнікаў пашаны.

Адных пацягне д'ябал за рукаў.
Другім анёл-ахоўнік дапаможа.
А трэцім Бог аршын надзеі даў:
Яны ішлі да веры з ласкай божай.

Натхняліся малітвай кожны дзень,
Любоў сваю лілеялі, люлялі.
Ішлі да веры пешшу, па вадзе,
Ног хрысціянскіх хвалі не краналі.

Калі душа пасеяла дабро --
Яна дабро пажне і ў дзень свой судны,
Бо ў ёй жыве Адамава рабро,
Дзе Ойча наш свае закінуў вуды.

Ад чалавечай веры да нябёс
Прамень душы дарогу знойдзе хутка.
Не ўсіх чакае там шчаслівы лёс --
Дарога ў вечнасць, як адна мінутка.