Крыжанк

Соловьёва
Апавяданне «Крыжанкі» Франца Сіўко
Добрая кніга “Ратуша “ № 5 за 2019 года атрымалася ў укладальніцы А. Лазебнай.
…Чытаю Франца Сіўко…Апавяданне “Крыжанкі”- вельмі харошае. Цёплае. Цікавае.Прыгожае.
З павагай да дзяцінства… да Ромака і яго брата Ігара…
Завязка апавядання пачынаецца з таго, што другакласнік Ромак карміў качак без паліто і шаліка, застудзіў горла, хварэе, глытае лекі…
Мне вельмі падабаецца стыль пісьменнніка, ашаламляльныя  эпітэты пры апісанні ўсяго на свеце: прыгажосці качак,вады, ручаіны, дрэў, школы. Я люблю і  сінтаксіс Ф. Сіўко.
Сказы простыя, як Хемінгуэя,  але больш  важкія:
Улетку школа хаваецца ў засені дрэваў. Узімку, калі дрэвы стаяць голыя, школа бачна, як на далоні. Зіхаціць на сонцы шыбамі вокнаў.Лашчыць вока алейкай клёнаў пры ўваходзе.
Наводдаль ад школы цячэ хуткаплынны ручэй. Ён не замярзае і ў маразы.
Яго аблюбавалі для жыцця ўзімку , у чаканні вясны, качкі – крыжаванкі.
З якой любоўю і вялікім натхненнем Ф. Сіўко малюе і птушак, і ручэй, нават састарэлы снег, які толькі дзе-нідзе свіціцца, і то на палову з вадою і паўпразрытымі льдзінкамі.
Прыгажосць – цудоўная справа, а дабрыня і самастойнасць – лепшая.
І так ціхенька, добра, непрыкметна гэта робіць мудры франц Іванавіч.
На параўнанні людзей і качак.
Кржаванкі прымалі дапамогу ад людзей у час лютай зімы – як бы хваробы…
А Ромак ідзе ў школу пасля хваробы і дазваляе брату Ігару несці яго заплечнік.
Так ён прывык да братавай апекі, разленаваўся сам насіць заплечнік з кніжкамі.
Так прычапілася да Ромака звычка -  спадзявацца на дапамогу брата, што , здаецца, ніколі яму ад яе не пазбавіцца.
І вось аднойчы Ромак бачыць, што крыжаванкі ляцяць на свае рэчкі, азёры, балоты,- не трэба ім ежа  ад людзей: сваю знойдуць:
- Лзякуй вам, людзі, за вашу дабрыню, але ж не ўсё з яе карыстацца, трэба і самім пра свае справы дбаць…
- Ромак цяпер не толькі свой заплечнік носіць , але іншым, у час хваробы, з ахвотай дапамагае сам,- навучыўся ад крыжаванак.
- Вось які цудоўны пісьменнік Франц Іванавіч Сіўко – ніводнага сказу маралі, як гэта робяць бацькі і настаўнікі…