Цябе ў акрузе кожны ведаў
І з нецярплівасцю чакаў.
Ты ім штодзённа тэлеграмы,
Газеты, пісьмы дастаўляў.
Сваё жыццё звязаў ты з поштай
І бездакорна ёй служыў.
Сваёй увагай да кліентаў
У іх павагу заслужыў.
І ў знак удзячнасці, павагі
Ў апошні беззваротны шлях
Ад роднай хаты да магілы
Цябе пранеслі на руках.