Легенда пра Дубiну

Мария Мучинская
У бабулi запыталi,
А чаму нас так назвалi:
Проста вёска Дубiна,
Ды яшчэ i не адна?

Задуменна памаўчала,
Потым мiла расказала
Па прычыне па якой
Мы завёмся Дубiной:

Гаварыў стары тут люд:
Быў вялiкi вельмi цуд.
Адбылося ўсё вясной,
Падзялюся я з табой.

У бары на тым пясочку
Вырасталi тры дубочкi. 
Ды  магутныя  яны -
Акурат  для Дубiны.

Пад iх шатамi вандроўнiк,
Як прытомлены садоўнiк,
Укрываўся ад вятроў,
Халадоў i ад дажджоў.

Прытамiўся ад спякоты,
Спачывае без журботы.
Прыгадаў дзяцей сваiх,
Казак многа нёс для iх.

Нечакана, бы агеньчык,
Той яскравiнькi праменьчык,
На вандроўнiка свяцiў,
Бор святлом увесь залiў.

Адкрывае ў страху вочы,
Вельмi светла сярод ночы!
Звёў на дуб ён позiрк свой,
Размаўляць пачаў с сабой.

Бо на дрэве мiж адросткаў,
Ды за рамачкай з пялёсткаў.
Ярка ззяў так абразок,
Аблiваў святлом дубок.

Там глядзела Матка Боска,
Гаварыла з-за пялёсткаў:
"Для царквы прастор якраз,
Бог паслаў яго для вас."

Ад свiтанку да вячэры,
Гучна грукалi сякеры.
Пра царкву пайшла гаворка:
Збудавалi на пагорку.

Наляцела  люду многа,
Месца  - гонар для любога.
I раскiнулi  масты,
На чатыры аж вярсты.

Будавалi вёску разам,
Дуб дзiвiў усiх абразам.
Ну а назва ёй адна -
Толькi вёска  - Дубiна.

А каб лепей разбiрацца
Стала вёска раздзяляцца
На Юрздыку i Баяр,
Ды Вяршыцы Божы дар.

Ля царквы была Юрздыка,
Шанаваў сам Уладыка.
А далей такi пiяр
Заманiў сюды Баяр.

Ну а трэцяю назвалi,
Як з дубамi параўналi
Той вяршок, што дуб вянчаў,
Ёй Вяршыцы назву даў.

У лагчыне ля Юрздыкi
Размясцiўся люд вялiкi,
Бы карэньчыкi дубка,
Так Канчаннi ў ручайка.

За Канчаннямi бясконца,
Быццам птушачкi на сонца,
Пазляталiся «арлы»,
Люд быў статны – не малы.

Называлi iх Арлоўцы,
Былi мудрыя на слоўцы.
Поспех мелi ўсе яны,
Адным словам – з Дубiны!

Мiж Арлоўцаў i Канчанняў
На паляне для спатканняў
Пасялiлi маладых,
Закуткамi звалi iх.

Тых дубкоў расло аж тры
На пагорках у бары.
Трэба тры i Дубiны,
Каб як волаты яны.

Вось Арлоўцы i Канчаннi
З Закуткамi ў самым раннi
Сталi з Юрздыкай вянчаць,
Дубiну - Юрздыцкай зваць.

Так спрадвеку павялося,
Тры тут вёскi засталося.
Ну а назва ў iх адна -
Дарагая Дубiна!..