Прыйшла нявдалая зима

Владимир Хихол
Прыйшла няўдалая зіма:
Без маразоў, без завірухаў,
Без лёду, што скаваў раку,
Палёў, пакрытых белым пухам.

А ўсё, як у жалобны час,
Пакрыта чорным пакрывалам:
Палі, балоты і лугі,
І лес маўклівы з сумным тварам.

І нават месяц уначы
Глядзіць лянівымі вачамі.
І ў небе зоркі не мігцяць
Так, як марознымі начамі.

Прыйшла няўдалая зіма
Без лыж, канькоў,дзіцячых санак.
І нават пеўні на зары
Ляніва абвяшчаюць ранак.