Вясновае

Людмила Воронова Супрун
Дзецям

Агаліліся пагоркі,
Паскідалі снег палі,
А праталіны, як зоркі,
Свецяць белым на раллі.

Ветрык ледзь кранае вецце,
Спяць у лагчынах туманы.
Толькі сонейка засвеціць -
Звонкі спеў чуваць вясны.

Шум бяроз у гаі - дзявочы.
Там дзе зранку быў лядок,
Як дзіця, расплюшчыў вочы
Гаманлівы ручаёк.

Ажылі лясы і рэчкі,
Толькі ўслухайся як след.
А аблокі, як авечкі,
У небе пасвіць месяц-дзед.