Сяброуства

Мария Мучинская
«СЯБРОЎСТВА»

На плячо ў той ранак
Матылёк прысеў.
У вачах ён смутак
Цяжкi разглядзеў.

Ветлiвая ўхмылка
Вусiкi звяла.
Думаеш,  памылка
Нейкая была?

Ты раней чытала
Мiж хлуслiвых слоў,
Толькi вось прымала
Хiтрасць за любоў.

Шчыра напявалi,
Як гарды табой.
Потым абсмяялi
Гучна за спiной.

Бо для iх няўклюдай
Ты была зусiм.
Ды такой прыблудай
З густам нiякiм.

Кожны мае права
Думаць як хацець.
Вось навошта брава
Дыфiрамбы пець.

Каб жа разумнейшай
Трохi ты была,
З нотай фальшы першай
Ты б у бок сыщла.

Матылёк руплiвы
Дзякуй за савет.
Ты ляцi, шчаслiвы,
У шырокi свет.