Восень

Мария Мучинская
ВОСЕНЬ

Так нечакана
Восень у сад наш прыйшла…
З пахам дурмана
Фарбы свае разлiла.

Розным адценнем
Ззяе палiтра яе.
Гучным спляценнем
Жоўценькi колер пяе.

То пажаўцелы
Вiхрам закружыцца лiст,
То зружавелы
З ветрам танцуе свой твiст.

Жоўты дыванец
Сэрца казыча маё.
Як ашуканец,
Рвецца сказаць пра сваё.

Колер асеннi
Погляд не дасць адарваць.
Ты ў летуценнi,
Марыш з лiсцём танцаваць.