Наш радавод 5

Станислав Шастак
Чым кiравалiся сябры
I БНР i яе Рады?
Вясна стаяла на двары,
Менск немцаў занялi атрады.

Мiнула болей паўстагоддзя
З часоў, калi Лiтва паўстала
I досьвед жыў яшчэ ў народзе,
Што не хапiла тады мала,

Каб незалежнасць i свабоду,
Як Калiноўскi намячаў,
Аддаць лiтоўскаму народу,
Каб правiў без чужых
дзяржаў.

Каб Вiльня была горад стольны,
А не з Варшавы цi Масквы
Спаўняў закон люд навакольны,
Сам для сябе пiсаў правы!

Для атрымання волi мала
Не стала ў паўстаннi тым,
Бо царскiх войск была навала,
А eднасць мэт, як рэдкi дым.

Для перамогi  трэба ciла,
Стась Булаховiч войска меў.
Яго ў Прыбалтыцы хапiла,
Каб збег "цароў чырвоных" леў.

Ен дапамог стварыць дзяржавы
Эстонцам,  Латвii з Лiтвою
I, калi там закончыў справы,
Пайшоў дарогаю прамою

У Беларусь - сваю Айчыну,
Каб незалежнасць адстаяць
I ўраду ў цяжкую гадзiну
Свабоду дзей i планаў даць.

Патрэбна была еднасць мэты
I план, як да яе i з кiм iсьцi!
Хацелi ж немцы i "саветы"
Сойм БНР з жыцця звясцi.

Пакуль судзiлi ды радзiлi,
Пакуль рашалi ўce пытаннi
Caветы Менск "аслабадзiлi"
I Рада сталася ў выгнаннi.

Пiльсудзкi падзялiў з Масквою
Край родны наш уздоўж i ўшыр
I стала Беларусяў двое,
Так падпiсалi Рыжскi мiр.

Усё 20-е стагоддзе
Маскве служылi цi панам,
Ды ў 90-ых мовiў:"Годзе!",
Даў незалежнасць  Божа нам.

Мы за яе не ваявалi
Нiбыта ў краме ўзялi,
Tаму нiколi не пыталi
Куды правадыры вялi.

Куплялi дачы, iнамаркi,
Крэдыты бралi з году ў год
За шкваркамi кулялi чаркi
I весялiўся наш народ.

Пакуль не сталася пахмелле
I ў незалежнай старане
Зусiм не тое ўжо вяселле
I чутна стала мова мне.

Як, што, калi рабiць належна?
Я раiць Вангай не бярусь,
Але найлепш, каб незалежнай
Усё ж засталася Беларусь!