Сплiн

Мечислав Курилович
Дні без сонейка блукалі –
на святло прыўшоў акцыз,
з раскі нёманскай каралі
вецер выставіў на прыз.

Не застаўся без работы
сумнай восені кірунак:
выдзяляе дню свет квоты,
як на першы пацалунак.

Пасінелы колер лісця,
бы пад вокам ліхтары, –
лістапад шукае выйсця,
ціха злазячы з гары.

Ды  пляце канвеер стужку,
глянь, з тутэйшага радна:
восень плача ў падушку,
марай грэяцца вясна.

Шэрасць дня – размыты здымак,
дождж стварае з кропель трук,
і са сплінам паядынак –
твой пяшчотны дотык рук.