Зорка

Николай Карташевич
Свеціць зорка ў небе ярка,
Паглядае на мяне...
Стол святочны, поўны чаркі,
Трашчыць печка...Бы ў сне!

На Раство Святое светла,
Успаміны на душы
Праз гады глядзяць прыветна,
Ты ім сэрца пакажы.

Ад дзяцінства памяць прыйдзе,
Каб сагрэць у цяжкі час,
Будзе так, як заўтра выйдзе,
Свеціць зорка, грэе нас...