Алё. Так. Так. Знаёмы голас.
Прыемна вельмі Вас вітаць.
А што прымусіла, да слова,
Мой нумар, сябра, зноў набраць?
Напэўна, што неспадзявана.
Такі сучасны тэлефон:
Ледзь дакрануўся да экрана,
А ўжо ляціць гудок ўздагон.
Магчыма, нумар не пазналі,
Зірнуўшы хутка, ці здалля….
А можа…. Вы засумавалі?
Засумавалі, як і я?