Начны сон

Анна Атрощенко
Сцежачкай бягу праз жыта,
А навокал - васількі.
Спеў птушыны - не забыты!
Адмысловы ён такі.

На зялёным даляглядзе,
Вішня сёння зацвіла.
У забытым старым садзе
Кружыць ціхенька пчала.

Хай бялюткія пялёсткі
Паляцелі з вышыні...
Заквітнелі каля вёскі,
Кветкі Божай дабрыні.