Няхай не будзе словау пустых

Вершы
Няхай не будзе словаў пустых,
Мы кожнае напоўнiм цяплом.
Да неба пабудуем масты
I поўня завітае ў наш дом.
Дазволь цябе трымаць за руку
У рэдкія хвіліны, калі,
Я сэрцам не хлушу, не ілгу –
Аб гэтым толькi неба маліў.
Павер, я буду побач заўжды,
Да нашага апошняга дня.
Не будзе аніякай бяды,
Пакуль цябе я бачу зрання.
Давай паболей кветак саджаць,
Давай гуляць па парках часцей.
Няхай над намi зоркi дрыжаць,
Як мы дрыжым за нашых дзяцей.

24.11.2019