Кожны чалавек

Вершы
Па гарачым пяску басанож марна некуды  крочу,
Думкі важныя зніклі: бадай, патанулі
ў віне.
Я згубіўся ў Гішпаніі - бачаць стамлённыя вочы,
Сэрца іншае кажа: Гішпанія знікла ўва мне

Вецер гоніць насустрач мне хвалі - маленькія горы,
Сонца водбліскі ў хованкі з ценем гуляюць на дне.
Я кудысьці плыву з адчуваннем: не я гэта ў моры,
Насамрэч, падаецца, што гэтае мора ўва мне.

Чайкі лётаюць нізка, шукаючы скрыначкі хлеба
На паверхні, салёнай ад нечага гора, ці не?
Я гляджу ў вышыню і знікаю ў бясконцасці неба.
Заўважаю апошняе:  неба глядзіць на мяне.

02.08.2019
Calafell,
Catalunya.