Помник у поли

Вершы
Неба, поле, помнiк -
Чорная плiта.
Сонечныя промнi,
Вёска Калiта.
Брудны снег, дарога,
Самалёта след.
Не губляй святога,
Бо не вечны свет.

Лёсаў скрыжаванне,
Месяц-маладзiк.
На маё пытанне
"Што стаiшь, як цвiк?
Мiр навокал, хопiць!" -
Нават не зiрне,
Не адкажа хлопец,
Бо няма мяне.

18.02.2019