Зялёнае, Крыжоука

Вершы
Кiшэням — грошы, вершы — галаве.
Вязi мяне, цягнiк, вязi дахаты.
Хутчэй назад. Мне вецер памагаты.
Што не памерла, трошкi пажыве.
Кiшэням - грошы, вершы - галаве.

Бярозы, елкi, хвоi за вакном.
Слупы мiльгаюць — шэрыя салдаты.
Вязi мяне, цягнiк, вязi дахаты.
Жадаю нейкi час забыцца сном.
Бярозы, елкi, хвоi за вакном.

Зялёнае, Крыжоука... Што далей?
Цi важна так, што урэшце будзе потым?
Пустая шклянка з выпiтым кампотам.
Дакладней, з-пад. Налi мне, дзень, падзей...
Зялёнае, Крыжоука... Што далей?

Я думаю, што заутра будзе дзень.
Ягоны подых, мiтусенне, крокi —
Ужо у паветры сённяшнiм. Аблокi
Пакiнулi нябёсную хацень.
Я думаю, што заутра будзе дзень.

Дзень-дзiнь, звiнiць збянтэжаны трамвай.
Я пераходжу. Небяспечна гэта.
Кiроуца-цётка (Галя? Люда? Света?)
Паэта зауважае. Не зявай!
Дзень-дзiнь, звiнiць збянтэжаны трамвай.


29.05.2017