Мацярынскае сэрца

Вера Дрозд
У маміным сэрцы
Усім хопіць месца.
У гэтым кішэні –
 Абдымкі для Жэні.
У гэтай кватэры –
Мястэчка для Леры.
Пяшчотай багаты –
Куточак для таты.
Для дзеда Івана –
Шалік шарсцяны.
Для бабкі Агаты –
З маліны гарбата.
Не сэрца, а сумка!
У сумцы – ласункі.
А для матулі ад нас –
Пацалункі!