Ты не чапай майго неба

Анна Брайт
ты не чапай майго неба,
ты не хадзi маiм шляхам.
мне толькi воля патрэбна,
я - незалежная птаха.

ты не спявай маёй песнi,
ты не кажы маiм словам.
ззяю зарнiцай, каб весцi:
я - гэта чайка над морам.

ты не кранай майго сэрца,
ты не гуляй маiм ветрам...
гэта - каханнем завецца.
я - толькi частка паветра.

ты не жывi маёй марай,
ты не ступай маiм следам...
бачыш: там лебедзi парай?
я - адзiнота над светам.

2003г.