Коля

Вера Дрозд
Ходзіць Коля наш па школе
І не радуецца Коля.
Зноў урокі роднай мовы
Зноў памылкі будуць ў словах.
-Быць гісторыкам хачу!
За навінамі сачу.
Ведаю пра Рагвалода,
І з якога, нават, года
Панаваў і быў ён князем.
І пра ўсе краіны разам
Спавядаць нам Коля дбае,
Але слоў, вось, не хапае.
Толькі “гэта”, “можа”, “тое”…
Слоў няма, а думкі роем.
Мы на гэта скажам Колю:
-Мову вывучай у школе!