Паход

Вера Дрозд
     Як толькі пышны яблыневы сад
Прыбраўся заквітнеўшымі галінкамі,
Патрыятычны школьны наш атрад
Збіраецца ў паход ваеннымі сцяжынкамі.

Цудоўны поўдзень майскі падарыў.
Прывал. Набралі кветак, сціхлі жарты.
Бетонныя прыступкі на “Прарыў”
Нас прывялі. Спыніліся ля карты.

Бярозкі маладзенькія галлём
Схіляюцца над бронзаю застыўшай.
Мы зараз у гісторыю ідзём,
Галовы па-над памяццю схіліўшы.

Калі з агнём і смерццю напалам
Прыйшла вайной фашысцкая навала,
Ушацкая геройская зямля
На барацьбу сыноў сваіх пазвала.

Ушыр расла, мацнела з кожным днём,
Нянавісцю кіпела абарона.
Атрады партызанаў пад агнём
Полацка-Лепельскую ўтварылі зону.
 
Грамілі карнікаў на рэйках і з засад
Імя Чапаева і “Дубава” брыгада.
Шаснаццацю праслаўленых брыгад
Узрывалі ворагам саставы, зброю, склады.

Прыйшла вясна. Фашысты смерцю сеюць.
Сорак чацвёрты страшны карны год.
Змагаецца брыгада “Аляксея”
За будучыню, мір, за свой народ.

Але звужаецца кальцо блакады,
Ад жару бітвы нават час застыў.
Падпарадкоўваючыся загаду,
Ажыццявілі змагары прарыў.

Прайшли скрозь танкі, самалётаў пекла,
Змяшаўшы слёзы з потам, боль і кроў,
І вывелі ў дзень  светлы, пераможны
15 тысяч мірных жыхароў.

І 30 год прайшоўшых пераможных
Уславіў помнік: воін-іспалін
Рве кола цёмных змрочных сіл варожых,
Сціскаючы рукою карабін.

Ну, а навокал пліты, пліты, пліты.
Там безліч прозвішч, што не прачытаць.
І кожны ўвекавечаны забіты
Ішоў за наша шчасце ваяваць.

Пра многіх помняць бронза і граніт,
І плачуць вербы ў веснавым убранні.
Усклаўшы кветкі да падножжа пліт,
Застылі мы хвілінаю маўчання.