Матуле

Анна Брайт
Матуле...

Вiтай мяне ля роднага парога -
Я усё ж такi вяртаюся дамоу,
Бо месца не знайшла больш дарагога,
Чым родный край вярбiн i тапалёу.
Нiдзе так не трапеча спелы колас,
Нiдзе так стромка не бяжыць ручай,
Як на радзiме, дзе твой цiхi голас
Быу здольны супакоiць мой адчай.
Я марыла узляцець свабоднай птушкай,
Iмкнулася пабачыць небасхiл...
I вось цяпер гляджу, як кiнастужку,
Сваё жыццё. I жыць не маю сiл.
Стамiлася у далёкiм вандраваннi:
Аслабла крылле ад няздейсных мар.
I сэрца так стамiлася у растаннi,
Як неба ад цяжару шэрых хмар.
Спаткай мяне. I не пытай нiчога.
Я усё ж такi вярнулася дамоу,
Бо месца мне няма больш дарагога,
Чым родный край вярбiн i тапалёу.