Я з Беларусi

Дарья Ракова
Замярзая на прыстанках аўтобусных
У горадзе, дзе ты толькі цень,
Адчуваеш асалоду начэй бязвоблачных
І цёплыя промні пасярод дажджэй.

Быць тутэйшым не здрада, не сорам.
Быць тутэйшым гэта калі
Ты паўсюль падтрымаеш размову,
Родны куток захаваўшы ў душы.

Гэта калі ты паўсюль на зямлі
Мілы госць і каханы сябар,
А прыходзячы дадомку ўначы,
Памятаеш, якой мовай гаворыш з сабою сам на сам.

Быць тутэйшым гэта казаць:
«Сэнкю», «дзенькуе», «граціяс, сеньор», —
А пад нос песню з слухавак спяваць,
Якую прэзентаваў сёння Вольскі Лявон.

Замярзая на прыстанках аўтобусных
У горадзе, дзе ты сябар, госць, аднак жа і цень,
Не губляй сябе ў мітусне дзён бязвоблачных,
Памятай, з якіх ты паходзіш зямель.