Сад у квеценi...

Валентина Ментуз
То у шэрані белай прастор:
поле, луг, не чарнее і лес -
дрэвы ўраз Папялушак убор
памянялі на ўбранне прынцэс.

Вецер сцішыўся, спіць у галлі,
як і сонца за шэраю хмарай,
толькі погляд у цішыні
лёгкай птушкай лунае за марай.

Марам нават зімой не да сну,
ўсё хвалююць і душу,і сэрца,
сад у шэрані, як у вясну,
зноў у квецені...толькі здаецца.