Цiхi вечар

Анастасия Римашевская
Ціхі вечар. Схіляю я калені ў цішы.
Ты прыходзь, я чакаю, мой Збавіцель душы.
Зазірні ў маю душу, запалі там святло.
Я Твой голас пачую, ён прыносіць цяпло.

Твая сіла падтрымку мне дае на шляху.
Мая вера мацнее, зноў ісці я магу.
І знікае ў туманах след ад гора і слёз.
Вырашаеш Ты лёгка ўсе пытанні, Хрыстос.

Хваляванні, турботы адышлі ўдалячынь.
Веру я без сумненняў: Ты са мной, Божы Сын.
Праляцеў хутка вечар, ноч пануе ў цішы.
Пасля светлай сустрэчы стала лёгка душы.

2020 год