Рэпы-залепы

Александр Мурыгин
     Быць супраць
Дык пачасту’ця мяне
чырвоным мясам верша!
…………………………..
Ведаю самае галоу’нае слова.
Гэтае слова – “Супраць”.
Яно тлумачыцца – “Быць”.

     Пападанка.
- Дык як жаж быць?
Калi няма чаго рабiць - хадзi на пiва,
чакай вячэры - гуляць з сабакам,
абавязкова сэксуйся ракам...
- Дык пiць цi ня пiць?
Пiй! Ня шкодзiць калi да дупы годнасьць...
Каб вырашыць быць сярод тых,хто супраць,
падсьвядомасьць спытай - сваю сутнасьць:
Народзiу'ся дзе я,калiсьцi,навошта -
я буду змагацца,бо пакуль што вош я...
................................
Хутка мы мы пойдзем у'се разам да Волi
ды станем пад сьцягам бок-обач у тым самым полi,
дзе крочыу'калiсьцi Кастусь шляхам фарным...
.....................................
Калiсьцi памрэм. Але гэта ня варта
лiчыць перашкодай да лёсу пау'станьца...
Дык быць цi ня быць?Вырашай "пападанец"...

     Лист з гета.
Яны плюшчыли насы аб шкло -
й ня мели аниякага даверу.
Я размау’ляу’ з ими ветлива,
як з суседскими дзецьми…
……………………………
Пакрысе яны супакоилися.
Так.Павинны падаць цягник
й яны ад’едуць
сидзючы па-шасьцёра па лавах
раптам ачуняючы на прыпынках
й зноу’ку засынаючы на доу’гих перагонах…
……………………………………………….
А у’чора надышоу’ лист.
Яны пишуць,што не хапае хлеба
й зусим няма тлушчау'…

     Залепа.
- Цi ёсьць гэта кропка на гэным сьвеце?
Гета - гэта месца,дзе вы жывеце.
Вось гэта и вось гэта нагадвае гета.
Адгэтуль ды дагэтуль - усё разам - гета.
Калi дазвол рабiць толькi гэта ды гэта -
гэта i ёсьць тое самае гета.
Калi "крок у бок" ды ты месьцiшша "где-то" -
гэтаж i ёсьць найсапрау'днае гета!
- Жывем як i жылi адвеку дагэтуль.
Нiколi ня чулi пра нейкае гета...
Хадзiлi да працы,на пiва ды у' поле.
Калi сумавалi - хвiлiнку,ня болей!
Ды нам што пакуль iснавала дагэтуль
зусiм не нагадвае гэнае гета...
.............................
А каб вас халера!Спыняю залепу.

           Тычуць.
Тычуць адзін адному.
Ты – гавораць .Я злуюся
з гэткага звароту –
ну вядома мы – тыбыльцы!
.........................
Ці ты? – запыталі ў ЯГО.
Дык ЁН моўчкі пракрочыў
скрозь нас;з бліскучымі рэбрамі...

     Падобныя на самазабойцау'.
Ты гэта "ты" калi крочыш да Волi.
А калi ты ясi цi сьпiш,
калi табе таго што ёсьць даволi -
тады,няма мовы,ты - "вы"!
Спытай сабе: цi я - "я"?
.......................
Нават ня пазнаю навакольля...
"Ты" -гэта мы,а яны - "вы",
у тым лiку таму,што ня ведаюць мо-вы...
.....................................
Сумна у' "рэспублiцэ" нумар тры.
Сумна таму,што няма кiу'басы
даражэе бульба,
ня лётаюць птушкi,зьнiклi каты...
...Дык хто застанецца? Вядома "мы":я ды ты,
падобныя на самозабойцау'...

          Шмат сала.
          А беларусы нікога ж не маюць,
          Няхай жа хоць будзе Янка Купала.
                “Я не паэта.” Я.Купала

Аднойчы пачуў –“ кавалачак сала”.
Ано ўзьняўся – “Не даражэнькія,
сала павінна быць шмат!
Таму што яно...Разумеяце,
сала – гэта шмат чаго...”
.......................................
Шмат сала маёй Радзімы,-
гучыць!

     Сала ды Купала.
А што мы,беларусы,маем?
Аничога ня маем...
- А шмат сала?
Гэткага замала...
- Чамуж замала,калi шмат сала?
.............................
А каго мы,беларусы,маем?
Амаль нiкога ня маем.
- А Янка Купала?
Замала...
- Чамуж замала,калi Янка Купала?
Гэта нямала.Да тагож - сала!
Купала ды сала?Сапрау'ды нямала...
Атож нам гавораць - анi вуглю,анi газу...
Калi пацёмкаць - убачыш адразу:
па першае - сала...
- Не, - шмат сала!
ды Янка Купала...
- У'жо нямала!
А бульбу маем? - Вось гэта справа!
Ад бульбы нi кроку:анi у'лева,анi у'права...
..............................
Ды якую жывёлу мы у'вогуле маем?
Нiякай?..А буслы? А зубры?..
- Ды сала!
Сьцiхнi ты з салам,ганi за Купалу!
...............................