без тебя

Анастасия Котюргина
Вільготна дрыжаць ліхтары над горадам,
чакае водгуку кожны рух.
Цяпер бясСнежань без завірух,
ў тваім аСтудзені холадна, холадна -

Я без цябе памру!..

Словы любові з паэмы выкрэсліць,
калі іх выдадуць на-гара
у месяцы Лютасці… гэты пера-
палоханны
                погляд
                зняважыш прыкрасцю:
“Хочацца – памірай!”

Легчы самотніцай (лепей паненкаю)
ў сцішаны рай - на руцэ рука.
Зноў да новай мяне прывыкай:
узімку каханне – мая маленькая
смерць да са-ка-ві-ка.