Сонныя сьпевы

Даниил Моровов
Засьвяціўся золак
За тваім акном.
Ўжо даўно пасёлак
Сьпіць дзіцячым сном.

Толькі над сьвітанак
Ты чамусь не сьпіш.
Выйшаўшы на ґанак,
Стомлена глядзіш.

Што жа ты сумуеш,
Мілая мая?
Што за думкі чуеш
Ў сьпевах салаўя?

Што напамінае
Воблака табе?
Ці не засынае
Рэчка без цябе?

Слодыч канюшыны
І з малінай чай,
Ружачкі шыпшыны,
Цёмны небакрай,

Вёскі і сьвяціла,
Любасьць на вясну –
Тое, што так міла
Сэрцайку твайму.

Ля тваёй хацінкі
Пышныя сады
Утаяць дзяўчынкі
Лепшыя гады,

Сьлед блакітнай зьнічкі,
Чары вядзьмаку
І ваду з крынічкі
Летуценьніку.

Хай калыша вецер,
Хай люляе дождж!
З днём прыходзіць вечар,
З раніцаю – ноч.

А ў тваёй уяве
У вачах сасны
Ў снах схавалісь яві,
А наяве – сны.