***

Вера Дрозд
Юнацтва шчаслівага тыдні,
Сіні “Іж” і чырвоная “Ява”.
На агні гатаваная страва
І паход за мяжу без мытні.
Бульбяныя палеткі бяскрайнія,
Звонкі смех і кароткі сон
І, здаецца, адзіны – ЁН!
Росы вераснёвыя раннія…
Летуценнае, легкакрылае,
З пахам верасу пачуццё,
Праз гады, праз усё жыццё,
Змілаванае, сціпла-шчырае.
Бег змяніўся на крокі пешыя,
Адпылала агнём рабіна.
Успаміны водару віннага,
Нібы кветкі кахання першага.