Гарыць лiхтар. I свежы ветрык вее...

Юрий Боровицкий
***
Гарыць ліхтар. І свежы ветрык вее.
І недзе там ты спіш, мая завея.
Твой круглы твар, як сонейка зямное.
Чаму, скажы, ты сёння не са мною?

Я не магу сказаць табе “кахаю”,
Я проста цябе вельмі паважаю.
Але калі на небе поўны месяц,
Дык ногі самі снег да хаты месяць,

Дзе ты жывеш, да той далёкай хаты…
Дык хто ў такім каханні вінаваты?
Ці я, стары паэт, ці ты, паслухай,
Што поўніш увесь свет чароўным духам

Жыцця свайго, такога незямнога?
Дык не шукай, прашу цябе, другога.

26. 01. 2020 г.