ладони

Анастасия Котюргина
Праз пункціры ласкавых ліній
на вялікай тваёй далоні
праступаюць лёсы палонніц…

Злаві мяне! 
                У тваіх “глыбінях”
я й сама хачу быць рабыняй!

Трапіць з радасцю непадзельнай
на астатніх
                (ім ўласна міма)
ў павуцінку маршчын любімых!
Павучок мой, дурной надзеяй
я жыву (на мяжы з экстрымам)…

Сам
         на лініі баявых дзеяў
з ліній любові сатры мяне,

калі ў думках тваіх астылых,
ці адчайных, ці асцярожных
стану я  (з атраду двухкрылых),
той, з якой не па-людску можна!

Улюбёнай гадаць трывожна…

На далоні тваёй - працяжнік
між “наложніцаў” я. Ў стрыптызе
слоў   
                прызнацца цяпер не страшна -
палягае ўсё ў кампрамісе:

калі шчасцем ты змог зняважыць,
значыць болем паспей узвысіць…