***

Вера Дрозд
У даўнія гады вялікі Пётр першы,
Указ свяцейшы вынес ў народ.
І абляцеў указ губерніі з дэпешай,
Каб святкаваць зімою Новы год.
І з той пары стары год і год новы
Народ святкуе з елкай і салютам.
Ды састарэў указ трохсотгадовы,
Здзівіў навейшы выбухным дэбютам.
Пенсіянеры адзначаць нагоду
Спачатку будуць па старому стылю,
Ну, а калі ўжо хопіць кіслароду,
Не стануць косці прамысловай пыллю,
Не зблытае ні думкі, а ні словы,
То стане ён пенсіянерам новым!
Пульсуй, жывіца-кроў, ад сэрца на запясце,
Бо стаць пенсіянерам новым – шчасце!