засыпает эхо

Анастасия Котюргина
Засынае рэха завірухі,
Пакладзе ён галаву на рукі.
Кожны рух мой сцягне слоў сілок:
Моліцца цярплівы, добры бог,
Каб мяне ніколі не было.

Спі, мой хлопчык, на двары бязлюддзе
За бясснежжам. Ўсё, як хочаш, будзе…

Гарадскія вокны сапраўды
Шэпчуцца аб клейкім снежным цудзе…
Заўтра будзь, і ўчора,
                і заўжды!

Не будзіце соннага, агні!
Госпадзі, спасі і ахіні…