Калядная зорка

Милая Виталия
Цiха-цiха,
амаль непрыкметна,
у сецiве цемры,
у каве маўчання
нараджаецца спёка
наступнага лета,
нараджаецца свет,
таямнiца, каханне.
Па-за шэранню сiзай,
па-за хмараў аблогай
саспявае, як жыта,
як вера у бога.
Па-над часам, сумленнем,
сталеннем, маркотай,
па-над здрадай i стомай,
дакорам i слотай
нараджаецца смак
бурштыну i мёду,
нараджаецца водар
сунiц i ядлоўцу,
нараджаецца песня
з-пад кроснаў нябёсных...
Вераць людзi цi не -
нараджаецца сонца.