Свой лёс сабе не наракай

Максим Троянович
Ты свой лёс сабе не наракай,
Любоў  прыходзіць без дазволу.
Бы разлівам здарыцца рака,
Як дождж  пальецца разам долу.

Жылі б мы так жа коратка і суха,
Пагроза - крыўдай пустою,
Калі б жа кахання завіруха
Нас   не цягнула за сабою.

Яна гучала песняй  зранку,
То абяцала ў ночы сны,
То бліскавіцай  неспадзяванка,
З'яўляючыся сярод вясны.

Узнімала  разам да аблокаў.
На тое ж ліха - мы паляцім.
Перад каханнем сінявокім,
Мы чамусь, губляемся зусім.

Каханне  прыходзіць без дазволу.
Атруты лепей, сапраўды,
То робіць сумным, то вясёлым,
Бо без кахання нам жа нікуды.