Вёска Чапяли

Максим Троянович
“Адсутнасць лесу спрыяе выхаванню геніяльнасці”.
           С. Шаўчэнка

Ёсць вёска на краю зямлі,  што завецца  проста - ЧАПЯЛІ,
Хоць да яе не доўгі шлях, няма лясоў у ЧАПЯЛЯХ.

Калі вясёлкавы настрой, ад сонца недзе схавацца,
Няма ў іх рэчкі пад рукой, малым гарэзам дзе купацца?

Непераможны, горды люд, сагрэцца чым у сцюжы?
Дзятве сярмяжнай, проста цуд - бо  ім купацца толькі ў лужы.

З крылатай думкай у галаве, пад сонцам іскрамётным,
Дзятва з разгону па траве, плыве жватом гаротным.

Агонь патушаны ў вачах: сумуюць музыканты.
Наіўна невычэрпны жах - усе ў ЧАПЯЛЯХ -таланты.

 
Чапяла – жалезны кручок з ручкай для падымання
і пераносу скаварады з яешняй і салам.
Тлумачальны слоўнік, стар.294