Мова

Димидов Константин
Я не ведаю роднае мовы,
Не валодаю тым языком,
На якім каласіліся словы
То пад сонейкам, то пад дажджом.

Хай з легендаў, альбо, нават, з казак,
Хай з сузор’яў, з бурлівых крыніц
Выйдзе ў поле, ці проста на ганак
Тая мова, што зноў заіскрыць.

Я хачу, каб пад небам свабодным
Жыў заўсёды мой родны народ,
Для якога б быў прынцып істотным
Будаваць беларускі аплот:

Гэта спадчына, мова, культура
І адна Канстытуцыя ўсім;
Гэта край, у якім і старыя
З маладымі ў заслоне адным!

Дык няхай загучыць мая мова
На высокім узроўні і тут,
Дзе мы цягнем спрадвечную долю
Ў надзеі пазбегнуць пакут.

      04.02.2020.