Штат укамплектован

Федор Медведев 2
Разумею:Ім не роўня!
Вакол слыхі сноўдаюць...
Што ж такое,што ў раёне
На папятную ідуць?
Імя,прозвішча пачуюць:
Лілія Драздова?
На сабе віну адчую:
Штат укамплектован!
Не кожны да гэтай працы
Сам сябе прымусіць:
Ні ў "свінарцы",ні ў "даярцы"
Нават не гажуся...
Павесілі аб'яву,
Што трэба паштальёны.
Іду наладзіць справу,
Хоць там і не мільёны.
Ваша прозвішчааааа-Драздова?
Вы нам не патрэбны.
Паглядзела з такой злобай,
Што,аж шчарнела неба.
У момант знікла ўся ахвота
Увайсці ў давер да начальніцы,
паліць твар ад той работы,
Шчэ адкусіць пальцы.
Як аўчарка стала злая,
Мабыць чула лішняе?
-Адукацыя якая?
-Усяго-два вышшых!
У газеце зноў аб'ява
Праца па прафесіі,
Ну зусім іншая справа:
Адразу стала весялей.
Там за дзень уладкавалась:
Добры моцны калектыў!
Улада хуценька дазналась:
Пабыла там дзень адзін.
Бо,дарэктару прыд'ява:
Ці яна,ці,ты-глядзі!
Не наладжваюцца справы:
Саступілі не праўдзіва!
Не самкнуць вачэй да рання
Маю,маю рацыю:
Я сваім вершаскладаннем
Порчу рэпутацыю!
Жыццё віецца чорнай лентай,
Як,каня стрыножаць!
А што маю трох студэнтаў,
Нікога не трывожыць!
Для мяне няма сакрэту:
Нелёгкае жыццё ва ўсіх,
А што датычыцца паэтаў:
Ім ад шчасця толькі блік!
Каб вам ўлезці ў маю скуру,
Да і ў ёй застацца.
Ведаю-літаратура,
Вышэйшае мастацства!
Здзекі,я сцярпець гатова!
Гляньце на аблокі...
Кусаць будуць мае словы,
Як сабаку,блохі!