Колавая лiра

Манемоника
А давай з табой паслухаем ліру.
Толькі колавую ліру, не звычайную.
Ці то гук, ці цішыня ў эфіры.
Як размова дапаўняе маўчанне.
.
Як сустрэча зорак Марса з Венераю.
Як была я без завушніц, як голая.
Як дзяўчына, што амаль акапэла
Заспявае нам пад ліру. Пад колавую.
.
.

Вы чулi калiсь колавую лiру? Ці то гук, ці яго няма...