к памяти

Анастасия Котюргина
Россып залатых пухнатых мячыкаў:
дакраніся – ўспыхнуць матылі!
Пахне семем цёплая, удзячная,
мяккая даверлівасць зямлі.
Бог нам поле шчасця засцяліў!

Ацаліў!.. Таму і горыч подзвігам
ты цяпер па праву назавеш.
Кроплі слоў, нас накрывае подыхам
вільгаці – ў якой любоў найперш
нараджаецца… А ты жывеш

тым дажджом:  я вечнай бурай здолела
быць… Дрыжыць зямля!.. І апрача
дзён кароткіх, дзе твая нядоля – я,
ўспомніш толькі
                злую, неадольную
навальніцу 
                у маіх вачах…