ожидание

Анастасия Котюргина
Вярнуцца на кругі “ад а да я”
знаёмыя (у ЛАЙтавым рэжыме).
Я не кажу, што вернай быць паршыва.
Ёсць гаспадар каханы («ты ды я»),
уладная рука – і я за шыю
ля крамы “Шчасце” прывяза-на-я…

*
...Тут развучуся трызніць, енчыць, марыць.
Няма ў яго сцэнары месца крыўдзе.
Цяпер па-чалавечы запаліць бы,
але ў душы салодка і бясхмарна:
я рана зразумела –
                ён не прыйдзе…

Ён проста ёсць! З астатнім разбяруся.
Навек пакінуў і застаўся лепшым.
Рукой любімай быў звязаны вузел,
а з лёгкай той рукі я стану вершам…
Таму бадзёра зноў іду па крузе!

*
Даруй жа мне – і сам – чаканне раю…
Калі й ты боль, то я цябе прымаю!