Усмешка мовы

Света Новожилова
Зазірніце ў ясныя вочы
Нашай мовы, празрыстай і чыстай.
І тады і ўдзень, і ўночы
Вы пачуеце спеў прамяністы.

Дакраніцеся цёплай далонню
Да душы нашай мовы пявучай.
Дакраніцеся шчыра, з любоўю,
Як да дзіўнай крыніцы гаючай.

Заструменяцца зоркамі словы…
Вось усмешка шчаслівая мовы!

                10.2017