синячок

Анастасия Котюргина
Напомніць месяц – чараўнік і блазан:
Ад дотыкаў, бы крылы матылька,
Спіць сінячок на вуснах.
 
– Прывыкай,
Калі ў цябе ўпадаю, як рака,
Стань бездакорнай – не карай адразу,
Будзь морам, што даруе і праказы,
Каханая!

– Не падзяляй на мноства
Там, дзе на два нас множаць,
Дарагі!

Супраціўляйся процьме берагінь,
Тады ў твае паверу берагі,
Рака…
             Сярод пароку і прароцтва –
Дарую сінячок, бо я – свавольства…
І сэрца ляжа ў цеплыню рукі!...